Губляючы мары 3 стр.

Шрифт
Фон

 Ліфт гэты, не працуе! Ты чаму мне не сказаў пра яго?  спытала мама, надаўшы незадаволены тон.

 Працаваў жа прашаптаў Толя, не ведаючы, што і адказаць маме.

 Пайшлі знаёміцца, вядзі мяне ўжо.  дадала Таццяна Андрэеўна.

Яны ўвайшлі ў расчыненыя дзверы кватэры.

Толя падышоў да Каці.

 Мам, знаёмся, гэта Каця! Каця, гэта мая матуля Таццяна Андрэеўна!  паспяшаўся прадставіць іх адзін аднаму Толя.

Мама Толі ўбачыла перад сабой сына з цёмнавалосай, зялёнавокай дзяўчынай.

 Я вельмі рада, што вы да нас завіталі ў госці.  нечакана для сябе і Толі, смела сказала Каця.

 Згодная! Даўно было пара нам пазнаёміцца.  адказала ёй Таццяна Андрэеўна.

 Так, давайце пройдзем, гарбаты пап'ем!? Не будзем тут стаяць.  сказаў Толя.

Усе трое перайшлі на кухню. Толя з мамай селі за стол, Каця ўзяла чайнік з заваркай і наліла ўсім у кубкі, прысела да іх.

 Надвор'е сёння цудоўнае!  сказала Таццяна Андрэеўна.

 Так, ёсць такое.  няпэўненна сказала Каця.

 Мг прамыкаў Толя.  Сёння даволі цёпла.

Пасля шэрагу нязначных фразаў завязалася нарэшце знаёмства.

Першае ўражанне, Каця пакідала пра сябе добрае, Таццяне Андрэеўне дзяўчына здавалася даволі мілай і прыемнай. Але пасля таго, як мама Толі пачала задаваць пытанні што датычыцца яе працы і заробку, а таксама намякаючыя на «дзяльбу» сына, гармонія прыемнай сустрэчы стала павольна рассыпацца. Таццяна Андрэеўна не хацела адпускаць адзінага сына нейкай чужой для яе дзяўчыне, якая забрала ўсю ўвагу Толі. Маці стала раўнаваць, шукаць заганы ў дзяўчыне. Яна стала падазраваць Кацю ў тым, што гэта мілая дзяўчына сустракаецца з яе сынам з-за таго, што ў яго ёсць жыллё і грошы. Бо Каця пры гэтым, не мае нічога свайго. І так як Каця працавала на фабрыцы цацак і атрымлівала жабрацкую зарплату, па мерках Таццяны Андрэеўны, яна ўсё больш пераносіла ўсю сваю ўвагу да гэтай тэмы. Цені суму з'явіліся ў вачах Каці. Горш таго, што Каця пачала адчуваць сябе няправільна, не такога знаёмства яна чакала. Таццяна Андрэеўна працягвала казаць, параўноўваць сябе з ёй. У яе часы, калі яна сустрэла бацьку Толі. За плячыма Таццяны Андрэеўны ўжо было тады нямала таго, каб быць незалежнай. Яна не брала за ўвагу ўзрост Каці. Не выключэннем дрэннага стаўлення да Каці стала тое, што раней Таццяна Андрэеўна сватала свайго сына да дачкі сваёй сяброўкі. Дзеці жылі недалёка адзін ад аднаго, маму тады ўсё задавальняла, Толя б знаходзіўся непадалёк ад яе. Яны тады амаль зблізіліся, але Толя сустрэў Кацю і мамчыны планы паваліліся.

Было шмат сказана ў адрас Каці, яе настрой быў сапсаваны.

У момант іх размоў, Толя прымаў бок Каці і абараняў яе ад непрыемных пытанняў сваёй мамы. Ён быў здзіўлены паводзінамі мамы і не ўяўляў, што ўсё вось так можа скласціся.

Таццяна Андрэеўна не прымала Кацю сур'ёзна, ёй стала непрыемнай Каця і тое, як паводзіць сябе яе сын пры ёй. Напружанне і раздражненне расло, Таццяна Андрэеўна бачыла ў сваім сыне іншага чалавека і не магла зразумець, як гэта родны сын не на баку сваёй маці. Таццяна Андрэеўна паказала свой незадаволены выгляд і нейкую крыўду да сына. Яна ўстала з-за стала і пайшла ў бок уваходных дзвярэй кватэры. Толя накіраваўся за мамай.

 Я сыходжу!  сказала Таццяна Андрэеўна, звяртаючыся да сына.  Убачымся пазнейя не магу тут знаходзіцца.

 Добра.  адазваўся Толя, рассеяна праводзячы маму.

Усе троя адчувалі смутак і негатыў ад гэтай сустрэчы, кожны задаваў самому сабе розныя пытанні ў галаве.

Каця засталася сядзець адна за сталом, яна абняла двума рукамі астыўшы кубак гарбаты і павольна зрабіла пару маленькіх глыткоў. Калі да яе вярнуўся Толя, Каця пакінула кубак і змрочна паглядзела на яго.

Яна ўстала з-за стала.

 Я пасля ўсё прыбяру, са стала..!  сказала Каця.

Яна пайшла з маркотным тварам у спальню. Толя моўчкі стаяў яшчэ хвіліну на адным месцы, глядзеў на стол. Яго думкі былі цалкам прысвечаны горшым зыходам сустрэчы, які ён нават раней не ўяўляў. Ён ледзь паківаў галавой і затым пайшоў да Каці.

Толя быў напалоханы паводзінамі мамы. Не гледзячы на ўсё гэта, ён спрабаваў знайсці якія-небудзь апраўданні ў яе паводзінах. Але было гэта для яго куды складаней, чым можна было ўявіць. Каця ляжала на ложку, адвярнулася ад Толі, павярнулася да яго спіной. Ён падышоў да яе павольна і прысеў побач. Толя пачаў супакойваць Кацю. Шукаў патрэбныя словы. Каця павярнулася да яго.

 Я не хачу больш сустракацца з ёй!  сказала яна.  Цяпер я ведаю, што яна з сябе ўяўляе.

Шрифт
Фон
Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Отзывы о книге