На вакацыях

читать На вакацыях
Болеслав Прус
3
Баляслаў Прус Пераклад: Янка Брыль Увечары, як заўсёды, да мяне прыйшоў мой школьны сябар. Абодва мы жылi ў вёсках, некалькi вёрст адзiн ад аднаго, i бачылiся амаль штодня. Гэта быў прыгожы бландзiн, лагодныя вочы якога маглi заваражыць не адну жанчыну. Мяне прываблiваў яго непарушны спакой i цвяроз

Шрифт
Фон

Баляслаў Прус

Пераклад: Янка Брыль

Увечары, як заўсёды, да мяне прыйшоў мой школьны сябар. Абодва мы жылi ў вёсках, некалькi вёрст адзiн ад аднаго, i бачылiся амаль штодня. Гэта быў прыгожы бландзiн, лагодныя вочы якога маглi заваражыць не адну жанчыну. Мяне прываблiваў яго непарушны спакой i цвярозы розум.

У гэты дзень я заўважыў, што яму нешта дакучае: глядзеў ён у зямлю i неспакойна пасцёбваў дубцом па нагах. Мне было нязручна пытацца, што так хвалюе яго, ды вось ён сам пачаў:

- Ведаеш, у мяне быў сёння дурны выпадак.

Я здзiвiўся: амаль зусiм неверагодна было, каб "дурны выпадак" здарыўся з чалавекам, якi так умеў валодаць сабою.

- У нас, - гаварыў ён далей, - быў сёння ўраннi пажар. Згарэла хата...

- А ты, вiдаць, кiнуўся ў агонь? - перапынiў я яго трохi кплiва.

Ён перасмыкнуў плячыма i, здалося мне, злёгку зачырванеўся; зрэшты, можа, гэта ад бляску сонца, якое заходзiла.

- Загарэлiся, - сказаў ён, памаўчаўшы, - каноплi на гарышчы, а за iмi i страха. Я чытаў якраз вельмi цiкавы раздзел у Сэя, аднак, калi я ўбачыў чорны дым, што вiўся клубамi, i языкi полымя, што прабiвалiся цераз шчылiны ў комiне, мяне ахапiла абывацельская цiкаўнасць i я павалокся туды. Людзi былi на працы, на пажар з'явiлася некалькi чалавек: дзве бабы, што лямантавалi на бяду, арганiсцiха, якая адпалохвала пажар абразом святога Фларыяна, i дзядзька, што раздумваў, аберуч трымаючы пустое вядро. Ад iх я пачуў, што хата на замку, бо гаспадар з гаспадыняй у полi.

"Вось яна, наша сiстэма будаўнiцтва!.. - падумаў я. - Дом палае, як набiты порахам..."

I сапраўды, праз момант уся страха ўзнялася слупам полымя. Дым лез у вочы, а агонь прыпякаў так моцна, што я, каб не ўзяўся пiнжак, павiнен быў адысцiся крокаў на некалькi.

Тым часам прыбегла больш людзей, з бусакамi, сякерамi i вадой. Адны пачалi абарочваць плот, якому нiчога не пагражала, другiя лiлi ваду такiм чынам, што на агонь яна не трапляла, некалькi чалавек былi ўжо мокрыя з ног да галавы, а бабу адну павалiлi. Я iм нiчога не казаў, бо вiдно было, што далейшым будынкам нiчога не пагражае, а хату ўжо не ўратаваць.

Ды раптам хтосьцi закрычаў:

- Там жа дзiця, маленькi Стасiк!..

- Дзе? - спытаўся хтосьцi другi.

- У хаце, спiць у ночвах каля акна... Выбi каторы шкло, дык жывога яшчэ выцягнеш...

Аднак нiхто не варушыўся. Салома на страсе ўжо згарэла, а кроквы i латы жарылiся, як распалены дрот.

Прызнаюся, калi я пачуў гэта, сэрца маё здрыганулася, як нiколi.

"Калi нiхто не iдзе, - падумаў я, - пайду туды... Каб уратаваць малога, спатрэбiцца паўхвiлiны. Часу - аж занадта, аднак - страшэнная гарачыня!.."

- Ды варухнiцеся ж вы каторы! - крычалi бабы. - Ах вы, сабачыя душы, а яшчэ мужчыны называюцца!..

- Сама лезь у агонь, калi такая разумная! - агрызнуўся хтосьцi з натоўпу. - Там чалавеку адразу канец, а малое, што кураня, i так ужо зайшлося...

Шрифт
Фон
Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Отзывы о книге

Популярные книги автора

Фараон
2.1К 156